Размова з морам

Васіль Азаронак

(Пераклад з рускай мовы на беларускую)
Арыгінал: http://www.stihi.ru/2014/03/09/9035


«Я тут», - шаптала хваля
Гулліва ў ранні час,
Нясла з глыбінь крыштальны,
заклічны свой галас.

«Я тут», - крычала чайка,
Падхоплівала гук,
Імчалася да зграйкі
З размахам белых рук.

Вясну так сустракала,
І срэбрам ззяў заліў,
І мора лікавала,
Крануўшы пульс зямлі.


Рецензии
Дзякуй, Валянціна.
Я перадам падзяку таксама заліву, а ён адгукнецца крыштальнай хваляй.

Василий Азоронок   13.03.2014 08:15     Заявить о нарушении
И вам, Васіль, дзякуй, што зазірнулі :-))


Ляксандра Зпад Барысава   13.03.2014 08:29   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.