Дайця дзенех...

Дакуль нас будуць
Параўноўваць
Са збродам
Чужыя дзядзькі?
Будзь яны хоць з Захаду
Ці хоць з Усходу,
Не ім рашаць,
Як жыць маёй краіне,
Якая ўжо колькі год
Купаецца
Ў моры сьлёз
І кроў ўжо ў жылах
Стыне...стыне...
Ад жаха
Перад заўтра
Невыразным,
Гідкім...

Дакуль лічыць
Нас будуць быдлам
Цёткі?
Не заслугоўвае
Народ мой плёткі,
Ярма, што шыю
Ўжо намыліў,
Чарнобыльскіх
Наступстваў,
Перамагчы
Якіх мы самі
Ўжо не ў сілах!
А 27-м гадоў таму
Па волі не Масквы ці
Ўсю Беларусь
Накрыла 
Воблакам бяды?

Мы мрэм як мухі
Ў дзень марозны...
Чакаем ўсё
Выратавання...
А мне ўжо млосна,
Ад бясконцых
Намерах тых
І намаганняў
Наладзіць
Дыялог з рэжымам,
Народ якому -
Гніды,вошы
На целе царскім,
Тоўстым, сытым...
Мо хопіць ткаць
На кроснах
Павуціну,
Зацягвае яна
Надзеяй вочы,
Мы ў ёй як мухі,
Здохлыя па восені.
Павук шчаслівы-
Зноў народ
Павёўся...
Не трэба, Захад,
Аніякіх зносін...
Каб знішчыць нас-
Народ,
Што для
Рэжыму
Ледзь не самы
Горшы,
Яму не трэба
Дыялог,,,
         
Яму патрэбны
Толькі грошы!sw.sw
09.07.13


Рецензии