Милиционер... на завтрак

  Мае разважанні  з нагоды...
08,06,13

Міліцыянт на службе,
Разумею,
А я - на адпачынку,
І ў чым недобры
Мой ўчынак?
Здымаю фоцікам я
Мінск мой родны
Каб падзяліцца
Радасьцю
Такою...
З сябрамі,
Што далёка,
Таксама
І з дачушкай,
Што яшчэ далей-
За дзесяць тысяч
Лье,
Каб быць
Дакладней...
Але, СТОП КАДРЫ...
Гэць...
Здымаць тут нельга...
Вяртайся,
Беларус,
Ў гета...

Ружовых акуляр
Ўжо недастаткова,
І мовы ўжо няма,
Бо адабралі Мову...
Радзіму нельга
Мне здымаць...
То мо ўжо
Трэба выдаваць
Пад роспіс
Ў кадэбэ
Пры нараджэнні
ЧОРНУЮ ПАВЯЗКУ?
Чаго чакаць яшчэ,
Спадарства?
А ўсё, на што
Ўлады хворы
Мозг
На момант гэты
Будзе здатны...
І заўтра
Зранку
Міліцыянт
Нахабны
Прыйдзе...
На сняданак.sw.sw


Рецензии