Вялiкая мода

     Адцвiтаюць зiмовыя кветкi-
   Крышталёвая казка на шкле,
   I чамусьцi вясна перад гэтым
   Маразы на iх моцныя шле.
   
   Затрымаць ёй патрэбна малюнкi-
   Кожны змройны эскiз снегавы,
   Каб разгледзець на iх незабудкi,
   Ружы, ландышы, мак палявы...

   Не ўласцiва вясне летуценнасць-
   Не мастачка яна- працаўнiк,
   Вось i спiсвае з вокнаў раслiннасць,
   Каб яе паўтарыў красавiк.

   Пераймае яна дасканала
   ўсе пялёсткi, травiнкi, расткi,
   Потым знiшчыць, як i не бывала,
   Цуд зiмовы цяплом трапяткiм.

   Зойме фарбаў у хмарак, аблокаў,
   У вясёлкi гуллiвай, у зор...
   I заззяе, узрадуе вока,
   Ажыве той марозны узор.

   I нiхто нават не пажартуе-
   Летуценных як быццам няма,-
   Што вялiкую моду дыктуе
   Летнiм кветкам гарэза-зiма.


Рецензии