Кожны сам за сябе

Кожны сам за сябе. Не чытай мае вершы, не трэба.
У гадзіну цяжкую я мушу застацца адзін.
У нябёсаў прашу я не грошай, гарэлкі і хлеба,
А спакою навечна пакінутых сонцам ільдзін.

Хутка сам, нібы лёд, ад усмешак гарачых растану,
Пабягу ручаямі скрозь Свіслач да бацькі Дняпра.
Прыйдзе час, я ад гэтага "хутка" хавацца не стану,
Не шкада мне жыцця: шмат паспеў я пакінуць дабра.

Гэта добрыя словы, што льюцца павольнай ракою,
Гэта дзеці дзяцей, што аднойчы падымуць мяне,
Гэта мова - падмурак дзяржавы, крыніца спакою,
Гэта шлях, на якім падарожніка слова кране.

Кожны сам за сябе перад небам трымае экзамен.
Не чытай мае вершы, згубiўшы сябе ў мітусні.
А калі прачытаў, то бязмоўя дакорлівы камень
Кінь далей, вызваляючы сэрца сваё ад хлусні.
05.03.2014


Рецензии
Крыху пазнаёмiуся з Вашай творчасцю - мне падабаецца, тым больш, што рэдка сустракаю тут беларускiх аутарау пiшучых на роднай мове. Вы выдатна пiшыце!))

Андрей Волчок 2   18.04.2014 23:27     Заявить о нарушении
Дзякуй, Андрэй. Я стараюся развівацца. Вопыт вершаскладання ў мяне салідны, а вось ведаў мовы не хапае. Пашыраючы круг знаёмстваў, я набіраюся новых словаў.

Вершы   19.04.2014 00:04   Заявить о нарушении
Згодзен з Вашымi думкамi пра развiццё))Увогуле личу, што чалавек павiнен не спыняцца на тым, што дасягнуу. На жаль беларускую мову, хоць яна мне i родная, ведаю я кепска, ды i вершы пiшу не шмат часу.

Андрей Волчок 2   19.04.2014 00:37   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.