ПЛАЧ

Жанчына плача ля вакна –
каторы год зусім адна.
Туга зацягнута на ёй
пятлёй.
А побач - чорны каляндар
Ёй пазірае прама ў твар -
Той год у памяці яе
жыве.

А за акном ізноў вясна
і дрэвы ў квецені садоў.
Яе каханы ў марах-снах
Штоночы стукае ў акно.
Сям'я забраная вайной,
а як жа жыць цяпер адной,
калі па вёсцы, дзе ні глянь –
адныя ўдовы.

Хіба жанчыны ў тым віна,
што свае слёзы праліла?
З вайны чакала аднаго –
яго.
Яе чаканне – боскі дар:
а вінаваты каляндар
і неба чорнага павець –
смерць.

А за акном ізноў вясна
і дрэвы ў квецені садоў.
Яе каханы ў марах-снах
штоночы стукае ў акно.
Сям'я забраная вайной,
А як жа жыць цяпер адной,
калі па вёсцы, дзе ні глянь –
адныя ўдовы.


Рецензии