ТАБЕ
Твае вочы – вясновыя кветкі,
Неба сінь, ціхі плёскат вады.
Я патрапіў у іх нібы ў клетку:
Мне цяпер – ні туды, ні сюды.
А на сэрцы спакой і лагода
Ад пагляду твайго, ад цяпла…
І такая ў душы асалода,
Нібы ўпала між намі сцяна.
Б'ецца сэрца… Разбуджаным птахам
Вырываецца з кратаў грудзей.
Мне жыццё без цябе, нібы плаха.
Без цябе не патрэбен мне дзень,
Бо ў вачах тваіх – кветкі і сонца,
Неба сінь, ціхі плёскат вады…
Я з вачэй тваіх чэрпаю моцы,
Каб квiтнець тым паглядам заўжды.
Свидетельство о публикации №114030304333
Лаззаро 03.03.2014 15:21 Заявить о нарушении