Любе Шэлег

Паэту, сябру, журналісту
 
Белае, рамонкавае поле
Расцвіло пялёсткамі душы.
Мяккі вецер варажыў на долю,
Ды раптоўна смерць наваражыў.

- Люба? Люба! – раскажы Сусвету,
Што паэты вечныя у нас.
Чуеш, Люба, раскруці планету,
Варажбой сваёй ахутай час.

…Нетаропка падаюць пялёсткі, -
Вэлюмам нявесціцца зямля.
Думак нерасстаўленыя коскі –
Пад нагамі белая змяя*…

Нашае далёкае спатканне
Збудзецца не хутка на зямлі.
Ты расці рамонкі для кахання,
Беражы рамонкі для любві.
2002 г.
    Люба Шэлег – памерла 4 студзеня 2001 года ад страшнай хваробы ХХІ стагоддзя – лейкеміі. Гэты год па адным з усходніх календароў называлі яшчэ годам белай змяі. Пры жыццi яна паспела выдаць толькi адзiн зборнiк паэзii – «Ромашковое поле».


Рецензии