Прыцiхла лiсце мiж галiн
Асеннi сум ахутаў плечы.
На вуснах выспелых калiн
Свой пацалунак ставiць вечар.
Пара кахання i разваг.
Пара натхнення i вяртання.
На жоўталiстых дыванах
Я чую словы развiтання.
Мой дзень азмрочаны тугой.
Мне думаць хочацца аб вечным.
Глядзiць калiна ў мой пакой
Звычайным сумам чалавечым.
А вуснам хочацца сказаць:
- Заходзь сюды, пабудзь са мною.
Мы будзем жыць i памiраць
Адной парою.
1991 г.
Свидетельство о публикации №114030304283
Лаззаро 03.03.2014 15:25 Заявить о нарушении