Вользе

Яшчэ як след не пакахаў,
Ды клiча доўгае растанне.
Вакзал, дзе Вас тады спаткаў,
Як пацалунак той растане.

I прамiльгне перад вакном
Дзявочы стан, вачэй усмешка…
I дрэва мокры парасон
I вузкая да вёскі сцежка.

Знайшоў, або згубiў, што меў,
Цi злучыць нас ізноў дарога?
Паўзе слязiнкаю па шкле
Асенні дождж, бы засцярога:
Пакуль жыве надзея ў Бога,
Сустрэча нас не абмiне.
1991


Рецензии