Белыя вербы
Вецер iх косы пяшчотна кранае.
Я на спатканне да любай iду,
Разам з прыродай шчасце шукаю.
Ланьскiя хвалi пяюць аб каханні.
Рэчка малюе на тварах усмешкi.
Песня расчулiць самоту растання
I павядзе нас квяцiстаю сцежкай.
Сядзем у лодку і вечар прытулiць
Нас туманамi да спеўнага золку.
Хтосьцi варожыць –
любiць, не любiць…
А мы з табою сядзем у лодку.
1982
Свидетельство о публикации №114030304237