Спатканне

Сэрца разбіта на часткі
Вострай стралою любові.
Думкі трапляюць у пастку,
Звязваюць волю пятлёю.

Трэба ж было закахацца
Мне ў прыгажуню – дзяўчыну.
Трэба ж было запытацца
Вуліцу Янкі Лучыны.

Белых пялёсткаў завея
Кружыць над намі каханне.
Словаў знайсці я не ўмею,
Каб разбудзіць яе ўранні.

Косы на белай пасцелі-
Бы залацістае жыта.
Лашчацца промні на целе
Фарбай вясёлкі размытай.

Ах, што за стан, што за вочы,-
Проста мадонна, ды й годзе!
З ёй не патрэбны і Сочы,
З ёю лагодна прыродзе.

Дзе б тады браліся словы,
Калі б не тое спатканне?
Позірк яе адмысловы –
Белых пялёсткаў дыханне.


Рецензии