Нявеста вясны

Нявесцiцца ў квеценi вiшня,
Дзяўчынай глядзiць у акно,
Дзе пчолы ля кветак увiшна
Малююць вясны палатно.

Святочная песня прыроды –
Пялёсткавы свежы пах.
Паросткаў вясёлыя ўсходы
I лёгкi пылок на губах.

1988 г.


Рецензии