Туман над ракою

Па – над рэчкаю туман
Ўецца белай ружай.
Шэпча ёй на вуха зман,
Апранае ў кужаль.
Баіць ёй да ранку сны,
Песціць хваляў косы.
У кахання – шэпт вясны.
У расстання – слёзы.
1991 г.


Рецензии