Каля ружау на стале

Каля ружаў на стале
Дагарае, плача свечка.
Незабыўны, летні вечар
Апаўзае па сцяне.
Вечар шчырых нашых слоў,
Вечар першых спадзяванняў.
І прызнанне у каханні.
І размовы пра любоў.

Прыпеў.
Ты чароўная мая,
Мной абраная.
Ты адзіная мая,
Ты - каханая.
Ты як песня салаўя
Летнім вечарам.
Ты як свечка, што гарыць
І адсвечвае,
Каля ружаў на стале.

Мне той вечар, нібы сон,
Будзе ружай белай сніцца.
Ты, як зорка – мілавіца,
Што ўзыйшла па-над зямлёй.
І няхай цвітуць сады,
Пакідаюць успаміны…
Для мяне заўжды адзіны
Позірк твой на ўсе гады.

Прыпеў.
Ты чароўная мая,
Мной абраная.
Ты адзіная мая,
Ты - каханая.
Ты як песня салаўя
Летнім вечарам.
Ты як свечка, што гарыць
І адсвечвае,
Каля ружаў на стале.


Рецензии