Восень
На сонцы ззяе, зіхаціць.
Прыйшла зноў восень, як калісьці,
Прыйшла зноў восень, як калісьці
І яркай чырванню гарыць.
Гартае вецер, бы старонкі,
Згалелых дрэваў валасы.
Калін бурштынавыя гронкі,
Калін бурштынавыя гронкі
Не сапсуюць зямной красы.
Птушыны клін ляціць тужліва,
І будзіць думак успамін:
Раптоўна восень наступіла,
Раптоўна восень наступіла,
Красу прынесла для калін.
А я з калінай, бы з сястрою
Стаю на беразе ракі.
А ў сэрцы восень кружыць мроі,
А ў сэрцы восень кружыць мроі,
Ляцяць яны ва ўсе бакі.
1989 г.
Свидетельство о публикации №114030303989
Ой, багатая наша зямля беларуская на таленты! Пішыце, збірайце скарб на радасць чытачам-слухачам.
Жадаю Вам шырокай удзячнай аудыторыі! :-)))
Лаззаро 03.03.2014 15:34 Заявить о нарушении