А на душы адчай и боль

А на душы адчай і боль –
Ты не са мной,
Я не з табой.
А за акном
Імжаць дажджы:
Навошта жыў?
Навошта жыў?

Любіў жыццё так, як умеў.
Так, як хацеў,
Так, як паспеў.
Маёй любові не адняць.
Каго вініць?
Каго скланяць?

Жыццё - бы вострае асцё.
Няма агню.
Пагас касцёр.
Між намі цемра, бы сцяна.
Чыя віна?
Чыя віна?
Чыя віна..?
1993 г.


Рецензии