Моляцца дзеци

... Молитесь, дети! Страшный суд
На Украину к нам несут
Враги...
              Т.Шевченко

Моляцца, моляцца дзеці!
Моляцца сонцу ў акне!
Моляцца, каб на планеце
Месца не стала вайне!

Моляцца яснай вясною,
У неба кідаючы жаль:
- Божухна, знішчы ўсю зброю,
На Украіну ўзглянь!

Цемра як хмара сцюдзёная!
Стрэлы як смех сатаны...
Просім не хлеба надзённага -
Дай узрасці без вайны!

Бачыш, маленькія сэрцы
Плачуць ад жаху крыві?!
Божухна, дай нам сагрэцца!
Божухна, дух ажыві!

Дух міралюбства і святасці,
Дух чысціні і святла,
Каб Украіна ў радасці
Доўга жыла і цвіла!

... Моляцца, моляцца дзеці
На Украіне вясной...
Моляцца шчырыя сэрцы,
Каб узрасці не з вайной!


Рецензии