Яблакавы сад
Пасадзіў ля хаты тата.
Кожную вясну яблыні цвілі
Белага яго саду.
У суквеццях кроз сад са мною рос,
Марыў аб вясне белай.
У святочны спас частаваў ён нас
Яблыкам сваім спелым.
Прыпеў.
Ах, гэты белы, белы сад, –
Вясны жыццёвае пачатак.
Нас кліча ў родны дом назад,
Дзе пахне яблыкамі хата.
Там каля студні вінаград
Лазой альтанку абдымае,
Ківае мне на татаў сад
І цягне гронку ў руку маме.
Мы ад той зямлі голас узялі,
Каб дарыць любоў дзецям.
Каб у іх душы дрэвы расцвілі
І спяваў вясны вецер.
Ябланевы сад – светлы напамін
Нашага з табой лета.
Зацвітаў ранет, адцвітаў наліў
І было ў душы светла.
Прыпеў.
Ах, гэты белы, белы сад, –
Вясны жыццёвае пачатак.
Нас кліча ў родны дом назад,
Дзе пахне яблыкамі хата.
Там каля студні вінаград
Лазой альтанку абдымае,
Ківае мне на татаў сад
І цягне гронку ў руку маме.
Свидетельство о публикации №114030106467
Виктор Кузьмич Лисенков 01.03.2014 19:43 Заявить о нарушении