Зорка айчыны

Не жыву, а выжываю,
З цела жылы вырываю.
Доўга крочыў да Айчыны,
А яна збягала прэч.
Бо Айчына быццам зорка
Зроку блізка, а –- далёка…

Не крануць яе рукою,
Не ўтрымацца за яе,
А душы няма спакою,
Хто ж ёй песню прапяе?
Ды такую, каб пачулі
Зоркі іншыя яе.
Ляцяць гукі да матулі:
Мама, слухай, сын пяе!

Ты ж калісьці мне казала:
Лёс любі, шануй жыццё…
А яно святлом вакзала
Вочы коле, бы асцё.
Я ж хацеў святла другога,
Я ж хацеў заўжды служыць
Для Айчыны, бы для Бога,
А яна бяжыць, бяжыць…


І куды дарога тая зноўку вывядзе яе?
Мама, слухай, сын спявае
Песні вольныя твае.
Мне без волі шлях ня мілы,
Без яе жыццё -- пятля.
-- Мама!
-- Чуеш?
Дай мне сілы
Асвятляць твой шлях здаля.
2008 г.


Рецензии