Я у горад вярнуцца хачу, што згарэу

Я ў горад вярнуцца хачу, што згарэў,
У той любімы, пракураны бэзамі горад,
Дзе нязграбны цягнік не ў час пастрэў,
Дзе пранізлівы, здзеклівы, вонкавы холад
Апустошыў мяне. Я душой захварэў.

Я ў горад вярнуцца хачу, што згарэў.
Там, за мілямі фраз, дыялогаў, праклёнаў,
Упершыню ад кахання няўцемна п'янеў.
І згубіўся (як смешна!) ў трох клёнах.
Не ў бярозах. Зусім захварэў.

Я ў горад вярнуцца хачу, што згарэў.
Там курыў фіміям незнаёмым паэтам.
А пазней, на чыгунцы, ужо зразумеў:
Як яны празаічны! З білетам
Не вайшоў у цягнік, бо хварэў.

Я ў горад вярнуцца хачу, што згарэў.
Ільдзяныя ў сшытках пакінуў хімеры.
Там бяжаў за нязбытным і не паспеў,
Бо жадаў ад жыцця я звыш меры.
Спатыкнуўся. Тады ўжо хварэў.

Я ў горад вярнуцца хачу, што згарэў.
Там пазбыўся прыйсці да любімай матулі.
Толькі зараз, бяскарны, крыху пасталеў,
Але позна. Ніхто не прытуліць.
Воленс-ноленс, глыбока хварэў.

Я ў горад вярнуцца хачу, што згарэў.
Мне так трэба туды, Божа, мілы!
Ты прабач недалёкага, што ўзляцеў
І ўпаў на нямыя магілы.
І прачнуўся. Прабач, што хварэў!


Рецензии
гэты горад - Дзяцiнства. дарогi няма

Вершы   07.05.2014 11:54     Заявить о нарушении
А Вы здагадаліся, што я мела на ўвазе, цікава насамрэч, что думкі мае зразумелі..Дарогі назад няма, але ёсць шмат новых. І трэба выбраць тую, што не вядзе ў прорву, як пісаў, здаецца, Кузьма Чорны)

Аляксандра Фагот   07.05.2014 19:44   Заявить о нарушении
Я пачаў нешта накшталт экспромту, але быў на тэлефоне і ўвесь у справах.

Вершы   08.05.2014 01:31   Заявить о нарушении