Родны
Нам суждана разам быць.
Самоты і клопаты будуць, але
Нам дадзена пераплыць.
Я буду ісці поплеч з табой,
Што б ні сустрэлі мы.
Я стану хлебам, стану вадой,
Калі есці захочаш ты.
Бліжэй за цябе нікога няма,
Трымай маю руку мацней.
Я сэрца сваё ўжо аддала,
Мой мілы, хадзем далей…
Свидетельство о публикации №114022301127