Калi б ведау

Калі б ведаў, як сумна зараз,
Бо цябе няма побач са мной.
Адкажы мне, чаму так сталась:
Да цябе прырасла душой?

Я гляджу ў даждлівы вечар,
Зноў ён шэпча мне пра цябе.
Запалю замест лампы свечы
І пастаўлю іх на акне.

Каб у гэтай халоднай цемры
Раптам не заблукаў – ішоў,
Каб сваёй не згубіў ты веры,
Проста, каб ты свой шлях знайшоў.


Рецензии