Два кубачки гарбаты

Аліна  працавала ў буйным горадзе ў адной абласной кантрольнай установе, якой былі падведамны практычна  ўсе прадпрыемствы вобласці. Вядома, у сувязі з гэтым даводзілася супрацоўнікам  матаццца па рэгіёне для вырашэння тых ці іншых пытанняў і аказання дапамогі тутэйшым кіраўнікам і спецыялістам у складанні розных праграм, планаў, інструкцый і да таго падобнае. А іх навыдумляна  столькі, што чорт нагу зломіць.
 Якраз Аліне чацей за ўсіх выпадала, як говораць цыганкі, дальняя  дарога і казённы дом. Іншымі словамі, камандзіроўкі на вытворчыя прадпрыемствы або, як зараз модна пісаць і гаварыць, на аб’екты рэальнай эканомікі. Быццам бы існуе нейкая нерэальная эканоміка… Хаця, як сказаць: фірмачкі-аднадзёнкі,  “адкаты” і хабар, нелегальныя фінансавыя зделкі, “шэры” рынак, зарплата у канвертах – вось вам і нерэальная эканоміка.
Частыя паездкі Аліны ў далячынь ад роднай канторы тлумачыліся тым, што была яна бязмужняя, хоць і чацвёрты дзесятак размяняла. Неяк так атрымалася, ды і ці толькі ў яе адной, што спачатку трэба было каледж закончыць, потым універсітэт, словам, не да сямейных турбот, хоць бы з вучэбнымі разабрацца.
Аліна была мажная з выгляду – стройная высокая шатэнка з яснымі шэрымі вачыма, таму ў кавалерах недахопу не было. Аднак сур’ёзных адносін, якія б прывялі да заключэння шлюбу, ні з кім не склалася. Сямейныя сяброўкі казалі:
– Алька, табе ўжо 33 гады, узрост Хрыста, а ты, як і ён,  ніяк сваю палавіну не знойдзеш… Занадта ты пераборлівая…
Аліна адказвала:
– А прычым тут Хрыстос? Вы б лепш Марыю Магдаліну прыгадалі… Вунь Дэн Браўн у сваім рамане “Код да Вінчы” піша, што яна была жонкай Хрыста і ў іх нават дзеці нарадзіліся… Так што 33 гады – гэта не аргумент…
Сяброўкі пярэчылі:
– Начытаная ты, Алька, вось таму і ніяк сабе мужыка не падбярэш… А нам не да Браўнаў і не да кодаў – і на працу паспявай, і на кухні пяклуйся, і дзетак з мужам дагледзь…Не да кніжак.
Аліна сама сабе баялася прызнаццца, што вось гэта “запрэжка” і на працы, і ў сямейным побыце таксама збівае ў яе імпэт да замужжа. Статус маці-адзіночкі яе таксама не спакушаў. Нават нягледзячы на вядомае: “Дзіця табе трэба, бо ў старасці некаму бузе шклянку вады падаць…” Зараз такія дзеткі, што ў старасці могуць не тое што не падаць шклянку вады, а нават адбяруць, калі яе падасць хто-небудзь іншы.
Так бы мовіць, за кваліфікацыю і старанне Аліне выдзелілі асобны пакой у інтэрнаце. За некалькі год яна  абжылася: з’явіліся  і мэблевая сценка, і сучасны лічбавы тэлевізар, і ноўтбук, і халадзільнік, і печ-мікрахвалёўка. Словам, гасцей не сорамна прыняць. Здараліся і хлопцы, чаго душой крывіць. І некаторыя нават  дзівіліся гаспадарлівасці дзяўчыны. Праўда, замуж ніхто не зваў. Вось, каб усё гэтае начынне ды ў катэджы было ці, на худы канец, у асобнай кватэры, то, напэўна, жадаючыя прапанаваць руку і сэрца знайшліся б.
Хаця гэта зусім не азначала, што Аліна кінулася б у абдымкі першага ж такога  кандыдата ў мужы. 33 гады не так сабе пражыты, пэўны жыццёвы вопыт меўся, каб  адрозніць матэрыяльны інтарэс ад душэўнага.  Сям’я без узаемнага пачуцця, без кахання – усё роўна, што страва  без солі.
У адной з камандзіровак у горад абласнога падпарадкавання Аліне параілі   хлопца-афіцэра, 36-гадовага халасцяка. Знаёмыя з прадпрыемства, якое яна курыравала, казалі, што той сам прасіў, каб яго звялі с сур’ёзнай дзяўчынай, якая ўжо вызначылася ў жыцці, а не з якой-небудзь ветраніцай,  толькі што злезшай са школьнай парты. І знаёмыя дадавалі, на іх погляд, важкі аргумент – у афіцэра маецца аўтамабіль,  свая двухпакаёвая кватэра. Паспрабуй зараз кватэру купіць або пабудаваць у буйным горадзе – ніякай  “сярэдняй” зарплаты  не хопіць. Алена мела спадзеўкі на льготнае крэдытаваннее, бо гадоў 12 стаяла ў чарзе. Але тут грымнуў фінансавы крызіс,  і яна апынулася ля разбітага карыта.
Не сказаць, каб кватэра яе прывабіла, хутчэй надзея на тое, што калі афіцэр, то чалавек павіненен быць надзейны, а таму знаёмства, незалежна ад яго далейшага развіцця, будзе не лішнім. Раптам гэта яе лёс? Як у казцы: ах, калі вы так, то зараз выскачу на вуліцу і выйду замуж за першага сустрэчнага. І выскоквалі, і выходзілі, і жылі да старасці шчасліва. Але тое ў казцы…
Знаёмыя з прадпрыемства са згоды Аліны перадалі нумар яе мабільніка  афіцэру. Той праз дзень патэлефанаваў, назваўся Сяргеем, паведаміў, што ён нейкі там камандзір (Аліна не надта ўнікала, кім ён камандуе), па званні маёр. Жадае сустрэцца асабіста, і нават не супраць прыехаць да яе ў госці ў бліжэйшыя выхадныя.
Аліна распавяла, дзе жыве, сказала, што сустрэне Сяргея каля пад’езда інтэрната. Крыху хвалявалася: які ён знешне, прэтэндэнт на новае знаёмства?  Аказалася – нішто сабе. У добрым цывільным касцюме, ростам крыху вышэй Аліны, правільныя рысы твару, карыя вочы, чарнявыя валасы, зачэсаныя на бок. Але што насцярожыла Аліну – кавалер прыехаў без абавязковага ў такім выпадку букета кветак.
Яны абодва адчувалі сябе крыху няёмка – першая ж сустрэча. Аліна  спытала:
– Ну, што будзем рабіць? Можа, прагуляемся па горадзе?
Сяргей адказаў:
– Ведаеш, лепш пасядзім у цябе ў пакоі. Я за рулём крыху прытаміўся.


Рецензии