Ты прауду мовiш, старац...

«Чем больше любовь,
тем больше страданий душе..." Старец Силуан

"Чем шире ты открываешь объятия,
тем легче тебя распять". Фридрих Ницше


Ізноў любоў атручваюць цыкутай
злаба і звада, здрада і падман.
"Чым болей любіш, тым мацней пакуты".
Ты праўду мовіш, старац Сілуан.

Хто не кахаў, зямной любві не зведаў:
калі любіць — як мёд палынны піць.
Ласо страсцей — удаўка, повязь бедаў.
І пацалунак можа пагубіць.

І, чым адданей ён і болей вера—
што можна ўсё дабром перамагчы,
тым болей крохкі троначак даверу —
яго так проста здрадніку ссячы.

Ды толькі той, каго распялі, пойме:
любві цана— жыццё (ці галава?):
калі раскінеш рукі для абдоймаў,
тваю душу лягчэй раскрыжаваць...

А на крыжы...

з мальбой за чалавека
ахвярны дух спазнае свой выток
і тое, што вядома ўжо адвеку:

Любоў ёсць Бог.

17.11.2014


Рецензии
Лаззаро, вялiкi дзякуй ! - гэты твор ён да самага сэрдца! не! Ваш талент не знiк - верую! такi ён не можа раптам сы сЦi на-нi-што! Слоў не хапае выказаць
маё пачуццё - захапленне!

Наталия Нездешняя   21.07.2020 23:05     Заявить о нарушении
Дзякую, Наталiя!

Лаззаро   03.08.2020 18:52   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.