Куточак роднай прыгажосцi
Дзе яркi снег вядзе размовы,
Дзе мерзнуць на марозе словы,
Дзе студзень лед на рэчцы мосцiць.
Дзе лыжны след у лес праз поле,
Дзе поле зiхацiць пад сонцам,
Дзе забаўляюцца бясконца
Сузор'і на марознай столi.
Куточак роднай прыгажосцi,
Дзе талы снег бяжыць ў рачулку,
Дзе ручайкi - унiз па вулках,
Дзе кнiгаўкi спяваюць штосьцi.
Дзе клiн гусiны ў небе зорным,
Дзе прачынаюцца крынiцы,
Дзе выбух першай навальнiцы,
Дзе чорны грак на полi чорным.
Куточак роднай прыгажосцi,
Дзе ў белым квiценi каштаны,
Дзе луг хаваецца ў туманы,
Дзе рэчка ў тапалiнай "поўсцi".
Дзе яблык, сонейкам аблiты,
Дзе хлеб у полi каласiцца,
Дзе пахне мятай касавiца,
Дзе чмель у лiпе басавiты.
Куточак роднай прыгажосцi,
Дзе клён чырвоны каля хаты,
Дзе ў лесе жоўтыя заплаты,
Дзе ластаўкi злятаюць "ў госцi".
Дзе ў лужыне лiхтар сумуе,
Дзе бусел ў лузе адзiнокi,
Дзе сталi хмарамi аблокi.
Дзе мне яшчэ знайсцi такую,
Як Беларусь, краiну свету?
Як не любiць старонку гэту,
Дзе ў полi - хлеб, у рэчцы - неба...
I мне другой зусiм не трэба!
Свидетельство о публикации №114021105489
Гладнева Ольга Антоновна 22.06.2014 01:40 Заявить о нарушении
Очень приятно, что Вам понравилось стихотворение.
Добра Вам и добрых встреч!
Владимир Шиманович 2 23.06.2014 20:02 Заявить о нарушении