***

Д. Б.
не кажы мне слоў кахання
не кранай за руку
не трэба
не прасі затрымацца на гадзіну
не паслухаюся
жыццё ў рэжыме "да званка" заканчваецца...
яно цягнецца чарапахаю
да свайго
лагічнага завяршэння
нас вучылі
усе справы
даводзіць
да свайго
пераможнага фіналу


Рецензии