***

Д. Р.
Я ведаю, што зраблю:
Я стану вяселкай над тваім домам
І кожны дзень буду асвятляць тваё акенца
Новым колерам,
Я пральюся дажджом над тваім садам,
Дзе ты любіш слухаць цішыню ўвечары.
Я стану самай прыгожай кветкай,
Якую ты абавязкова захочаш узяць для свайго гербарыю.

… А потым я стану чараўніцаю…
Я ператвару цябе ў чароўную жар-птушку,
Пасаджу цябе ў чароўную залатую клетку і…
Знікну!!


Рецензии