***

Мокрая ануча майго жыцця
Зусім падралася
І валяецца ў кагосьці
Пад нагамі.
У каго?
У кагосьці вельмі прагнага і скупога.
І выкінуць шкада,
І аддаць задарма нельга.
А многа ж ужо і не возьмеш:
Зусім падралася
ад жыццёвых калючак-няўдач,
Дашчэнту размокла ад слёз, роспачы і нягоды.
Прасцей было б купіць сабе новую анучу.
Але...
Што зробіш??
Скнара!!


Рецензии