Лэдзи на синим кани

Лэдзі на сінім кані

Алена Пименова
(Пераклад з рускай мовы на беларускую)
Арыгінал: http://www.proza.ru/2012/11/28/1050

На ледзяным вакне
Трызніцца далягляд…
Лэдзі на сінім кані
Ноччу спусцілася ў сад.

Пары пярлінавай плынь
Воблакам з вуснаў ляціць,
Месяц аскепкамі стыне,
Пад капытамі хрумсціць.

Лёгка трымае аброць
Снежнай галінай, рукой,
Вусны – сама мілосць,
А валасы – аблокі.

Велічны цёмны пагляд,
Чысты сярэбраны смех,
Футра да самых пят --
Адзінарога мех.

Ветры далёкіх краін
У складках строяў яе
Мрояў хавалі плынь
І трызненне надзей.

Царства яе – маладзік,
Мармур і глыб вады,
Яркія вінныя блікі
Скрозь празрысты блакіт.

Тут яна толькі на час.
Хутка заранка ўзыдзе,
Сонца абудзіць нас,
Вып'е няясны след.

Толькі ў смутным сне
Раптам ганак звініць –
Успомніла аб мне
Лэдзі на сінім кані,
Лэдзі з тварам маім…


Рецензии
"...Только в случайном сне
Вдруг зазвенит крыльцо –
Вспомнила обо мне
Леди на синем коне,
Леди с моим лицом…..."

Альжбэта Палачанка   29.01.2014 19:00     Заявить о нарушении