Зiма мая прыгожая

Іскрацца дрэвы ў інеі, на сонцы зіхацяць,
Зіма нас па-святочнаму вітае.
З пагорка санкі хуткія імкліва праляцяць,
Аслепіць сонца ўсмешка залатая.

Мароз прыйшоў у студзені. Траскучы, шчыпле нос,
Гараць агнём пунсовым нашы шчокі.
Дакладна справу ведае малодшы Дзед Мароз,
Хоць ён пакуль што ростам не высокі.

Сняжынкі легкаважкiя ахуталi зямлю,
Накрылі  ўсю прастору коўдрай белай.
Зіма мая прыгожая, я так цябе люблю!
Ты дзе была раней, куды глядзела?
18.01.2014


Рецензии
Cпазнiлася зiма у гэтым годзе i нават нядоугаю была.

Нина Секержицкая   22.02.2014 14:52     Заявить о нарушении
Так, нешта неверагоднае з надвор'ем адбываецца

Вершы   18.02.2014 23:00   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.