сувязь з небам

У сінім небе белыя лісты –
Вісяць аблокі.
За імі, там, пануеш, Божа , Ты
Ад нас далёка.

Да чысціні б Тваіх святых нябёс
Мне б дацягнуцца,
Каб да Цябе рукою, мой Хрыстос,
Мне дакрануцца.

Жаданне маю, Божа, быць з Табой,
А Ты – высока.
І паміж намі белаю сцяной
Вісяць аблокі.

Яны вісяць… Але заўжды душой
З Табою зліта.
Надзейнай сувяззю, мой Бог, з Табой
Мая малітва.


Рецензии
Дзякую Вам за добры верш. Нават не хочацца пакідаць Вашу старонку.

Лаззаро   22.04.2014 21:23     Заявить о нарушении
Дзякую Вам за такія шчырыя словы.

Надежда Петручук Филон   02.08.2014 18:55   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.