48 бутэлек гарэлкi

Лічба дня: кожны беларус летась выпіў 48 бутэлек гарэлкі.(Паводле паведамлення газеты "Наша ніва")
http://nn.by/?c=ar&i=121458


Сорак восем бутэлек гарэлкі.
Не на нос – на душу беларуса.
Каб надрацца, як кажуць, у сцельку.
І пры гэтым – ні кроплі прымусу.

 Сорак восем?  І праўда? Багацце!
І пароўну ж на ўсіх падзялілі –
Уключаючы ў спіс немаўляці
І старых стагадовых рэптылій.

Сорак восем! На рыла?  На брата!
Далібог, пабіваем  рэкорды!
І нічога, што потым  дахаты
Дапаўзаюць зсінелыя  морды.

Сорак восем?  І “сорак” сагрэе!
І ўсё шчырай вытворчасці гонка!
П’е “народзец” – і дзеці хварэюць,
І ад “шчасця” пакутуюць жонкі.

Сорак восем!  Бядота? Брыдота?
Ці ратунак –  забыўка-вадзіца –
Каб жлукціць – і не памятаць, хто ты
І з чаго закарцела напіцца?

Сорак восем? А можа ўжо годзе?
Што далей нашай нацыі “свеціць”?
Мы па п’янстве і так уваходзім
У дзясятку “мацнейшых” у свеце.

Сорак восем! Бальзам ці атрута?
Лекаванне істоты ці глупства?
Гіне дух, “алкаманіяй” скуты –
І  збірае, збірае наступствы.

25.01.2014


Рецензии
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.