Мой лядовы мацыклет
Так мне хочыцца дамоў -
У гады дзяцінства,
Дзе пражыў я шмат гадоў
Без людскога “свінства”…
Перадаць сябрам прывет
У марозным спеве,
Свой лядовы мацыклет
Адрадзіць у хлеве…
На яго гляджу без слоў,
І ледзь-ледзь нямею-
Бо няма ўжо ў ім канькоў,
Свіснулі зладзеі…
Я на ім зімой чуць свет
Па рацэ катаўся…
Сёння мой жа мацыклет
Сіратой застаўся…
Так сябе я гартаваў
Да жыцця і працы,
І ніколі не шукаў
Лёдавых палацаў…
Сёння ж – гэта наша чэсць,
І ў святой малітве…
Мой узрост – семдзесят шэсць
У працоўным рытме…
Усміхаюся садам,
Рэчцы шлю прыветы…
Што дала мне гарт гадам,
З тым жа мацыклетам!..
21.12.2013 года.
Свидетельство о публикации №114012206998