Мой паратунак
Жыў калісьці я між тлуму,
Прайграваў заўжды ў лато...
Учарашні кошык суму
Не вазьму я нізашто...
На святло свабоды вочы
Стаў шырэй я адкрываць,
І з Зямлёю пасля ночы
Мкнуся Сонца цалаваць...
І прымаю ў падарунак
Новы Дзень, што даў Усход -
Свой там бачу паратунак
Ад усіх зямных бядот...
Свидетельство о публикации №114012206984