Не грусти, Беларусь!..
З нагоды 150-годдзя паўстання Кастуся
Каліноўскага 22 студзеня 1863 года
Не сумуй аб мінулым сваім, Беларусь-
Час гісторыі наш не банальны…
Твой народны герой Каліноўскі Кастусь
Сёння ў нас за сталом памінальным…
Ён з прадоння паўстанцаў нам шле галасы,
Воблік вояў праз годнасці прызму…
Па-над імі смуткуюць былога часы
І клянуць Мураўёва з царызмам…
Ваявалі за наш Беларускі народ
Побач з намі Палякі, Літоўцы,
І паэт Багушэвіч рабіў той паход,
Аддавў свае вершы вінтоўцы…
Помніць Слонім апошні крывяністы бой-
Там, дзе вёска стаіць Мілавіды…
Кожны год з Кастусём у каплічцы святой
Яны ладзяць свае паніхіды…
Каб не плакалі праўнукі і па начах
Ад свабоды нашчадкі не вылі-
Трэба помніць нам вечна мінулага шлях,
Гістарычныя ратныя былі…
30.12.2013 года.
Свидетельство о публикации №114012206909