Над дымным городом
Я жыць у горадзе вялікім не хачу,
Вакол дамы, а я ў ім , як у клетцы,
А ў вёсцы я - куды хачу, туды лячу,
І не шукакю да азона дзьверцы...
Я жыць у горадзе вялікім не хачу,
Бо голас свой я ў ім не адчуваю,
А ў вёсцы ціха размаўляю, не крычу,
Бо чэргаў тут з аўто зусім не маю...
Я жыць у горадзе вялікім не хачу,
Навокал незнаёмыя мне твары,
У вёсцы ж пешшу ў госці я штодзень хаджу,
Рашчу свой хлеб , не трэба харчбазары...
Я жыць у горадзе вялікім не хачу,
Мне ў вёсцы салавей вясной спявае,
Над дымным горадам я ластаўкай лячу,
І новым вершам вёску праслаўляю!..
Свидетельство о публикации №114012206714