Листье жёлтое

       ЛІСЦЕ ЖОЎТАЕ
Лісце жоўтае падае з вецця,
Восень смутак прынесла з сабой...
Так і мы адцвітаем на свеце,
Год за годам  старэем з табой...
Богам дадзены век не бясконцы,
Прыдзе час – перастанем кахаць...
Па ранейшаму месяц і сонца
Будуць нас і ў Раю цалаваць...
Адпачне наша цела і рукі
Ад цяжару нязбытых надзей...
Будуць помніць нас дзеці і ўнукі,
І нязначная частка людзей...
Боскі Крыж па-над намі ззяць будзе,
Напамінкам аб шчасці зямным...
Жыць прыстойна спяшайцеся людзі,
І не гневайце Бога нічым...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →