Засталось у меня

     ЗАСТАЛОСЯ Ў МЯНЕ
Засталося ў мяне вельмі мала радні,
Прысмак часу  мой сёння сірочы…
Як падоўжыць свае векапомныя дні,
І развеяць бяссоныя ночы?..
Я лаўлю над сабою нябёсаў міры,
Зранку росамі твар абмываю…
І ў гарачых абдымках сяброў на зары,
Белай ружай штодзень расцвітаю…
Нас то сонца пячэ, то нас лівень сячэ,
То з нябёсаў  над намі гром зліцца…
Подых  шчасця лаўлю я з сяброўскіх вачэй,
Каб усмешкаю іх наталіцца ..
                3.12.2013 года.


Рецензии