С окна самалёта

   З ВАКНА САМАЛЁТА
Гляджу я з вакна самалёта
Уніз на мурашнік людскі,
На нівы, лясы і балоты,
На плыні  жыццёвай ракі.
Гляджу я на Дом наш адзіны-
На маці - Зямлю ў сіняве,
І бачу: хто труцень пчаліны,
А хто, як мурашка жыве…
Гляджу , як імкнуцца ў паходы
Падонкаў фашысцкіх сыны...
Яднайцеся людзі, народы
Ад  атамнай, новай вайны!
Гляджу я на тыя краіны,
Што гора сусвету  далі,
І бачу іх погляд  звярыны
Да росквіту роднай зямлі…
Гляджу, як сягоння нам Богі
 Шлюць з неба  для нас свой прэстыж…
Нам збочыць налева з дарогі,
Не дасць праваслаўны наш Крыж..


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →