Дремлет осень

     ДРЭМЛЕ ВОСЕНЬ
Дрэмле восень з пажухлай лістотаю збоч,
Па-за хмарамі месяц двухрогі…
Непрагляднаю  цемрай ахутала ноч,
Пад нагамі нябачна дарогі…
Эканомія сродкаў стрыножыла крок,
Ліхтары на слупах амярцвелі…
Хоць да чорнага мой прызвычаіўся зрок,
Але ночы мне ўжо надаелі…
Я іду паміж восеньскіх голых бяроз,
Ліхтаркамі стазвоняць рабіны…
Я хачу бачыць зоры ў абдымках нябёс,
Млечны Шлях па-над роднай Краінай…
                5.12.2013 года.


Рецензии