Заходжу я в хату

        ЗАХОДЖУ Я Ў ХАТУ
Заходжу я ў хату пад песню масніц,
Дзе шыбы пабіты рукою шаленства…
Запальваю свечкі з мінулых Грамніц,
Каб босую памяць убачыць з маленства…
Збалелае сэрца шчыміць і шчыміць,
Бо вецер  бядоты гуляе па хаце…
Святы Мікалай сумна з кута глядзіць,
Ды з фота шчымліва ўсміхаецца  маці…
Гляджу я, як слівы ўраджайна цвітуць,
Як ёлка бацькоўская скардзіцца Богу
Што  часта яе ўжо сяльчане сякуць-
Памерламу лапкамі сцеляць дарогу…
Пакінуўшы босую памяць вятрам,
Выходжу я з хаты праз рыпныя дзьверы,
Слязінку змахнуўшы,  душэўны бядлам,
Іду я дарогай надзеі і веры…
        2.12.2013 года.


Рецензии