День полнолетия

      ДЗЕНЬ ПОЎНАЛЕЦЦЯ
     (Унучцы Юлі Шумавай).
У Шумавай Юлі  вялікае свята-
Свой дзень поўналецця страчае яна,
Я зычу табе  жыць шчасліва, багата,
І сплачваць свой доўг грамадзянскі спаўна…
Будзь добрай заўжды, як усе Беларусы,
І радуйся кожнаму Новаму дню,
Абачлівай будзь, не здавайся спакусам,
Умей распазнаць у пачуццях хлусню…
Быць мамай паспееш, спачатку  вучоба -
Да скарбаў зямных ключ падорыць яна,
Над аўрай тваёю развеецца злоба,
І грэць будзе сонца цябе да цямна…
Чырвонаю ружай расці ты без гора,
І шчасце сабе не рабі з небыцця,
Бо лёс наш, нібыта бурлівае мора,
Дык будзь у ім хваляй - не пенай жыцця!..
        25 красавіка 2011 года               


Рецензии