Дарагим землякам, Климовчанам
( З НАГОДЫ 90-ГОДДЗЯ КАМСАМОЛА).
Над рэчкай Жадунькаю стаяць Красавічы,
Я там нарадзіўся -падняўся ў палёт...
І першым прыпынкам былі Клімавічы,
Дзе быў важаком камсамольскім пяць год...
Вучыліся жыць у старэйшых па працы,
Дубасаў і Котаў – паказвалі шлях...
Мы ў буднічных справах спяшалі змагацца,
Каб наш камсамольскі запал не зачах...
Было нас пяць тысяч у родным раёне,
Хто побач з бацькамі штодзень працаваў,
Атрад камсамольскі, як прыткія коні,
Вайною разбураны край аднаўляў...
Суботнікі і першамаі спраўлялі,
Вучыліся плуг талакою цягаць,
Сярпамі ў палях збажыну мы зжыналі,
І ўмелі зярняткі цапом выбіваць...
А потым малолі на жорнах у скрыні,
І з цеста з дзяжы хлеб пяклі мы штодзень,
Начамі чыталі пры лямпах, лучыне,
І верылі ў радасны, сёнешні дзень...
Прайшлі Днепрагэс мы, прайшлі і Магнітку,
Аддаў камсамол цаліне свой запал...
На Сцягу ягонным шмат ордэнаў – зліткаў,
Народнае славы каштоўны метал...
Смуткую сягоння я па Савінічах,
Дзе скончыўшы школу я ў росквіце мар,
Патрапіў у тэхнікум з родным абліччам,
Прыдбаўшы прафесію ветэрынар.
О, горад мой любы, о горад мой мілы,
І ўвесь дарагі Клімавіцкі раён-
Прымі шчыры дзякуй, што даў ты мне крылы,
Прымі прывітанне і нізкі паклон!
З табой пры сустрэчы - здымаеш мне стому,
І робіцца лёгкім па вуліцы ход,
Гатоў я пад старасць вярнуцца да дому,
Каб славіць у вершах цябе і народ.
Ты самы найчысты і самы прыгожы,
Мой горад радзімы, любімы мой край,
Штогод харашэеш пад ласкаю божай,
Ствараеш людзям непаўторны свой Рай!
Са шчырасцю дорыш усмешкі і дзецям,
Мой горад любімы – табой ганарусь!
Хай “Пчолка” штогодна Вас славіць у свеце,
І ружай квітнее штодзень Беларусь!
Люблю я, як сын, твае цуда- прасторы,
Хоць я твае межы пакінуў шмат год,
Аднак я з табою і ў шчасці і ў горы,
Ты радасць мая і надзеяў аплот!
І сёння ў прыгожы, святочны дзень гэты
Са шчырымі словамі одаў, паэм –
Прымі нашых слаўных гадоў эстафету
Малодшы наш брат дарагі – БРСМ!
29 кастрычніка 2010 года.
Свидетельство о публикации №114012206128