Amore

(Biplan, арыгiнал можна ўбачыць i пачуць тут:
http://www.youtube.com/watch?v=JVPCQnFOnUY)

Я адплываю па рацэ,
Табою ўражаны i кволы,
Сляза сцякае па шчацэ
I дзелiць нас на дзве паловы.
Мой карабель плыве пусты,
Я ўсё былое пакiдаю,
I што пра гэта скажаш ты,
Я не пачую, не пазнаю.

Amore, amore, amore,
Надзею захавай,
Amore, amore, amore,
Камусь хоць кроплю дай.

Ах, як бясстрашна я кахаў
I быў каханым так ласкава,
Шмат песень пра каханне склаў,
Спяваў я iх не дзеля славы.
Яшчэ не позна ўсё спынiць
I добрай ранiцы пазычыць,
Каб цiхамiрна разам плыць
У гэтым моры меладычным.

Amore, amore, amore,
Надзею захавай,
Amore, amore, amore,
Камусь хоць кроплю дай.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →