Год за годам ляцяць

   ГОД ЗА ГОДАМ ЛЯЦЯЦЬ…
(Ірыне Шумавай з нагоды юбілею)
Год за годам ляцяць
Нібы клін жураўліны…
Сёння ўжо сорак пяць
Адзначае Ірына.
Нас частуе зімой
За сталом асалодай,
Мне ж здаецца, што ёй
Толькі…наццаць  ад роду…
Праімчаўся твой лёс
Паміж шчасця і гора,
Бо жыццё – гэта крос
Па бурліваму мору…
Кроч наперад, спяшай,
Не здавайся няўзгодзе,
Рай жыцця свой стварай
На зямлі ў агародзе…
Ускладай свой палёт
На Валодзіны плечы,
І квітней да ста год
На курортным Зарэччы!..
16 лютага  2013 года.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →