Гляджу я неба

        ГЛЯДЖУ Я Ў НЕБА
Гляджу я ў неба праз вакенца ў сенях,
Шукаю зорачкі сваёй пагляд
Якую Бог у дзень мой нараджэння
Над мною запаліў шмат год назад.
Свідрую неба позіркам раскосым
Па вечарах пад трэлі салаўёў,
Хачу пазнаць я азбуку нябёсаў -
Каб мне патрапіць на Алімп Багоў…


Рецензии