Вожык найкалючы

   ВОЖЫК НАЙКАЛЮЧЫ
(сяброўскі шарж Міколу Падабеду
пісьменніку,Заслужанаму работніку
культуры Рэспублікі Беларусь з нагоды
75-годдзя.).
Доўга думаў што сказаць,
І не памыліўся,
Гумарэскі ты пісаць
Добра навучыўся.
І адкуль матэрыял
Востры і балючы,
Крытыканскі  “генерал”-
Вожык найкалючы…
Бюракратаў – разлюбіў,
Бой – даеш  хапугам,
Можа сам такім ты быў
Гультаём, п”янчугам?..
Выбачай за гумар мой,
За калючкі – словы,
Не кідаўся надта ў бой,
Станеш… безгаловым…
Прыналюдна -  “не шалей”,
І не плюйся словам…
                Ты сягоння…”верабей”-
Знік “Мазоль мядовы”…
Адзначай свой юбілей -
Семдзесят з паловай,
Сустракай сваіх гасцей
Добрым, шчырым словам.
Не сярдуй і не сумуй,
Дарагі Мікола,
Нервы з Леначкай гартуй-
Будзеш зноў дзябёлым.
Ну а я, як сябра, сват,
Як зямляк твой мілы
Пажаданняў зычу шмат,
І мужчынскай сілы!..


Рецензии