Велес
Са мной жыве сягоння ў хаце
Славянскі Велес – Бог багацця,
Жыве ў кашэлі ён зялёным,
Даляры дорыць мне і кроны,
Таму стары кашэль свой шэры
Спаліў я, нібыта хімеру,
І тут жа зніклі ўсе напасці…
Зялёны колер – колер шчасця
Прыносіць грошай шмат мне ўпотай,
А шэры колер – знак бядоты…
Свидетельство о публикации №114012107080