Бывай

            БЫВАЙ
(Памяці Уладзіміра Іванавіча Буцянкова
дырэктара Чавускага завода ЖБВ).
Бывай наш сябар і таварыш,
Душа шчыміць, грызе сумота,
Пайшоўшы ў рай – ты ўжо не марыш
Як не згубіць прэстыж завода….
Ён жыў, рабіў і ўсё не марна,
Аб гэтым мы прызнацца мусім,
Заводу працаю ударнай
Прыдбаў ён славу ў Беларусі.
Куды ні глянь – на нашых фермах
Канструкцыі яго мы бачым –
Якія ён рабіў праз нервы,
Таму па ім заўчасна плачым…
Завод смуткуе, сумна ў хаце,
І плача неба над зямлёю,
Угод страшэнны – сын і маці
Яго забралі ў Рай з сабою…
Жыццё ідзе, квітнеюць нівы,
Хлябы пачалі налівацца…
Ён будзе жыць, пакуль мы жывы,
Між родзічаў, сяброў па працы.
Заводу быць – не падаць духам!
Яму ён даў жыцця іскрынку…
Страчай зямля Валодзю пухам,
Хай прыме Бог цябе  ў абдымкі!...
        7 чэрвеня 2012 года.


Рецензии